Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55657 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.

Абмен адукацыйным вопытам   / Пуставіт, Вераніка /

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава сустрэлася з Прэзідэнтам Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў Драганам Вукчэвічам. На сустрэчы абмяркоўваліся шляхі ўзаемадзеяння ў навуковым і міжкультурным супрацоўніцтве. Дэлегацыя Чарнагорыі запрошана кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай наведвання яе арганізацый, азнаямлення з іх дзейнасцю, абмеркавання перспектыўных кірункаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж бакамі.

Источник: Звязда,   06.07.2018
Рубрика: НАН БеларусиМеждународное сотрудничество
Мова закона   / Пуставіт, Вераніка /

Двухмоўе — гэта звыклая для сучасных пакаленняў беларусаў рэальнасць, у якой наша краіна знаходзіцца яшчэ з савецкіх часоў. Аднак галоўнае пытанне, якое ўзнікае, — наколькі ў прынцыпе магчыма абсалютная роўнасць моў не толькі ў побытавай сферы, але і, напрыклад, у прававой? Пра тое, якія праблемы існуюць у айчынным заканадаўстве на беларускай мове і як іх варта вырашаць, ішла гутарка падчас круглага стала, арганізаванага ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Удзел ў абмеркаванні ўзялі і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Рыгор Васілевіч і першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец.

Источник: Звязда,   21.04.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Навука ў падтрымку эканомікі   / Пуставіт, Вераніка /

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у сесіі Агульнага сходу НАН, прысвечанай выбарам акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэта падзея — адна з ключавых у Год навукі.

Источник: Звязда,   22.11.2017
Рубрика: Мероприятия НАНОрганизация наукиНаука и власть
Наколькі космас наш?   / Пуставіт, Вераніка /

На VІІ Беларускім касмічным кангрэсе будзе заслухана больш чым 120 дакладаў навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых дзяржаў. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі з першых вуснаў пачуць пра напрацоўкі калег, але і пабачыць іх канкрэтныя дасягненні. Падчас кангрэса працуе выстаўка касмічных тэхналогій. На ёй прадстаўлены распрацоўкі, выкананыя па саюзнай праграме «Маніторынг-СД», расказаў Аляксандр Тузікаў, генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі. А ўвогуле гэты кангрэс — своеасаблівая падрыхтоўка да міжнароднага, які Мінск прыме ў наступным годзе, нагадаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   25.10.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Спалучыць надзённае з вечным   / Пуставіт, Вераніка /

У духоўнай сталіцы Беларускай праваслаўнай царквы — Жыровіцах, — адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дзяржава, грамадства, Царква ў гісторыі Беларусі». Яе арганізатары — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БПЦ, Мінскія духоўныя акадэмія і семінарыя — прысвяцілі падзею 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі і 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага. Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, акадэмік, адзначыў, што развіццё друкаванай кнігі і культуры на Беларусі непасрэдна звязана з дзейнасцю хрысціянскіх вернікаў.

Источник: Звязда,   20.10.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Што вы думаеце пра…?   / Пуставіт, Вераніка /

Амаль чвэрць насельніцтва нашай краіны лічыць, што меркаванне людзей павінна брацца пад увагу падчас прыняцця таго ці іншага закона. Пра тэндэнцыі, якія назіраюцца сёння ў дзейнасці мясцовай улады, распавядае Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   27.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и власть
Прэзідэнт заклікаў журналістаў не забывацца пра маральныя каштоўнасці   / Пуставіт, Вераніка /

Гібрыдныя войны, адказнасць за напісанае, сказанае, агучанае, пытанне маральнага выбару журналіста. Гэтыя тэмы ўзняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы.Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр КАВАЛЕНЯ, адзначыў:"У цяперашніх умовах давер аўдыторыі да масмедыя страчваецца. Як чалавек, які пачынае раніцу з прачытання навін, думаю, што сёння, сапраўды, надзвычай шмат інфармацыі негатыўнага характару. Аўдыторыя «перакормлена» негатывам. Акцэнтаваць увагу чытачоў, гледачоў і слухачоў варта ў большай ступені не на негатыўных момантах, у тым ліку ў двухбаковых адносінах Беларусі і Расіі, а на тых фактах, якія даюць магчымасць СМІ выглядаць больш пазітыўна ў інфармацыйнай прасторы."

Источник: Звязда,   13.07.2017
Рубрика: Наука и обществоНаука и власть
Вынаходніцтвы для жыцця   / Пуставіт, Вераніка /

Перш чым правесці нараду аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выстаўкай, якая размясцілася ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ёй прадстаўлена больш за паўтары сотні экспанатаў, якія адлюстроўваюць дасягненні ў сферы навукі і тэхналогій за апошнія гады. Пра свежыя практычныя вынаходніцтвы распавядае старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   08.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и властьНаука и технологии
"Найлепшыя тэксты - пра беларускую вёску"   / Пуставіт, Вераніка /

Загадчык цэнтра новай і найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Смяховіч распавядае, чаму ён выпісвае газету "Звязда".

Источник: Звязда,   03.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Сацыялогія апытаннямі не абмяжоўваецца   / Пуставіт, Вераніка /

Тыя, хто выбірае сацыялогію, звычайна робяць гэта свядома, сцвярджае Мікалай Мыслівец, намеснік дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мікалай Мыслівец у свой час паступіў у аспірантуру Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, трапіў у вучні да выдатнага чалавека, таленавітага вучонага, педагога з вялікай літары, акадэміка НАН Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Яўгена Бабосава.

Источник: Звязда,   16.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Дасягненні навукі мусяць быць карыснымі   / Пуставіт, Вераніка /

Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Мiхаiл Мясніковіч прапанаваў больш шырока выкарыстоўваць дасягненнi навукi для аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву. Адпаведную заяву спiкер верхняй палаты зрабiў падчас наведвання рэспублiканскага навукова-медыцынскага цэнтра «Клетачныя тэхналогii» Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўзяў ўдзел старшыня Прэзiдыума НАН Уладзiмiр Гусакоў. У сваю чаргу, дырэктар Iнстытута бiяфiзiкi i клетачнай iнжынерыi Людмiла Дубоўская i яго навуковыя супрацоўнiкi азнаёмiлi гасцей з вытворчасцю бiямедыцынскiх клетачных прадуктаў i банкам стваловых клетак, паказалi лячэбную палiклiнiчную базу.

Источник: Звязда,   09.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
Даведацца загадзя   / Пуставіт, Вераніка /

Апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў — экзітполы — будуць праводзіць тры арганізацыі. Гэта Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў «Еўразійскі барометр».

Источник: Звязда,   10.10.2015
Рубрика: НАН Беларуси
Незалежнасць - гэта...   / Пуставіт, Вераніка /

Напярэдадні свята «Звязда» высветліла, як такое простае на першы погляд паняцце ў дачыненні да краіны разумеюць людзі. Аляксей Скакун, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар лічыть, што адзін з галоўных аспектаў незалежнасці краіны — гэта харчовая бяспека.

Источник: Звязда,   02.07.2015
Рубрика: Сотрудники НАН